Выступ Сі Цзіньпіна на сустрэчы высокага ўзроўню, прысвечанай 75-годдзю стварэння ААН

2020-09-22 00:29:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

21 верасня старшыня КНР Сі Цзіньпін на сустрэчы высокага ўзроўню, прысвечанай 75-годдзю стварэння ААН, выступіў з прамовай:

«Спадар старшыня, калегі!

75 гадоў таму народы свету, аб'яднаўшыся ў кровапралітнай вайне супраць фашызму, атрымалі вялікую перамогу. Гэта перамога справядлівасці, яна належыць ўсім народам.

Арганізацыя аб'яднаных нацый была своечасова створана пасля двух беспрэцэдэнтна крывавых сусветных войнаў у гісторыі чалавецтва. Прайшоўшы 75-гадовы няпросты шлях, яна адкрывае новую старонку міру і развіцця ва ўсім свеце.

75-годдзе ААН адзначана дынамічным развіццём чалавечага грамадства. Перажыўшы буйнамаштабныя навукова-тэхнічныя і прамысловыя рэвалюцыі, мы сустракаем новы віток больш глыбокай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і індустрыяльных пераўтварэнняў, які дазваляе максімальна вызваліць і нарошчваць вытворчую сілу ў грамадстве, павышаць здольнасць чалавецтва пераадолець цяжкасці і перабудаваць свет.

75 гадоў ААН адзначаны глыбокімі зменамі міжнароднайсітуацыі. Шматлікія краіны, якія развіваюцца, заваявалі сабе нацыянальную свабоду і незалежнасць. Больш за мільярд чалавек у свеце пазбавіліся ад галечы, мільярды людзей сталі на шлях мадэрнізацыі. Ажыццёўлена заўважная перавага ў бок міру і развіцця, кардынальна змяніўся сусветны парадак.

75 гадоў ААН адзначаны імклівым развіццём шматбаковасці. У сённяшнім свеце узрастаюць глабальныя выклікі, іх трэба і можна вырашыць толькі шляхам дыялогу і супрацоўніцтва. Пошук калектыўных адказаў на глабальныя праблемы стаў агульным кансенсусам міжнароднай супольнасці.

Вясёлка з'яўляецца пасля дажджу. Вытрымаўшы выпрабаванні, ААН па-ранейшаму мае вялікую жыццяздольнасць, з ёй звязаны спадзяванні больш за сем мільярдаў чалавек пра выдатнае жыццё. Статут ААН застаецца важнай гарантыяй міру і развіцця ва ўсім свеце.

Сённяшні свет перажывае беспрэцэдэнтна каласальныя перамены. Пандэмія COVID-19 стала сур'ёзным выпрабаваннем для ўсіх краін свету. У эпоху ўзаемазвязанасці цесна пераплятаюцца інтарэсы і лёсы розных дзяржаў. Сусветная пагроза і выклікі патрабуюць магутнага глабальнага адказу. Новая сітуацыя і выклікі прымушаюць нас сур'ёзна задумацца пра тое, якой павінна быць ААН для ўсяго свету, і якую ролю яна абавязана адыгрываць. У сувязі з гэтым хацеў бы выказаць наступныя прапановы.

Па-першае, адстаяць справядлівасць. Узаемапавага і роўнасць усіх дзяржаў, вялікіх ці малых -- патрабаванне часу і першачарговы прынцып Статута ААН. Ніякая краіна не мае права дамінаваць у міжнародных справах, вяршыць лёсы іншых і манапалізаваць перавагі развіцця, тым больш дзейнічаць адвольна, праводзіць палітыку ганення і гегемоніі. Аднабаковасць вядзе ў нікуды, усім краінам варта прытрымлівацца прынцыпу "сумеснага абмеркавання, сумеснай рэалізацыі і сумеснага выкарыстання", абараняць усеагульную бяспеку, дзяліцца адзін з адным дасягненнямі развіцця і разам вызначыць лёс свету. Неабходна нарошчваць прадстаўнічасць і права голасу дзяржаў, якія развіваюцца, каб інтарэсы большасці краін свету больш збалансавана былі прадстаўлены ў ААН.

Па-другое, строга выконваць прынцып вяршэнства закона. Трэба няўхільна адстойваць мэты і прынцыпы Статута ААН як аснову міжнародных адносін і важны краевугольны камень для стабілізацыі светапарадку. Пры каардынацыі міждзяржаўных адносін і іх інтарэсаў можна толькі абапірацца на механізм і правілы, а не на меркаванні тых, хто мацнейшы за іншых. Буйныя дзяржавы павінны ісці ў першых шэрагах у прасоўванні і ахове міжнароднага правапарадку, быць вернымі свайму слову і абяцанню, адмовіцца ад «выключнасці» і двайнога стандарту, не скажаць міжнароднае права, не разбураць мір і стабільнасць на планеце.

Па-трэцяе, садзейнічаць супрацоўніцтву. Садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву -- адна з зыходных мэтаў стварэння ААН і важны прынцып яе Статута. Мысленне халоднай вайны, ідэалагічная перавага і гульня з нулявой сумай ніяк не дапамогуць вырашыць праблемы сваёй краіны, тым больш супрацьстаяць агульным выклікам. Нам трэба весці дыялог замест канфрантацыі, шляхам кансультацый, а не прымусу, імкнуцца да ўзаемнай выгады. Неабходна спалучаць інтарэсы сваёй краіны з агульнымі інтарэсамі краін свету, пашыраць агульныя падыходы інтарэсаў для фарміравання вялікай міжнароднай сям'і ў духу гармоніі і супрацоўніцтва.

Па-чацвёртае, факусавацца на дзеяннях. Рэалізаваць шматбаковасць нельга адно пустымі размовамі, неабходны практычныя дзеянні. Нам патрэбны не столькі рэцэпт, колькі эфект. ААН варта арыентавацца на рашэнне праблем і дасягненне рэальных вынікаў, збалансавана прасоўваць бяспеку, развіццё і правы чалавека. Рэалізуючы Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, трэба паставіць на прыярытэтнае месца працы ААН супрацьдзеянне нетрадыцыйным выклікам бяспекі ў сферы грамадскай аховы здароўя, завастрыць пытанне развіцця ў глабальным парадку, надаваць большую ўвагу садзейнічанню і абароне правоў на жыццё і на развіццё.

З'яўляючыся першай краінай, якая падпісалася пад Статутам ААН, адным з заснавальнікаў ААН і адзіным у Савеце бяспекі краінай, якая развіваецца, Кітай верны шматбаковасці, гатовы і далей прымаць актыўны ўдзел у рэфармаванні і будаўніцтве сістэмы глабальнага кіравання, цвёрда адстойваць міжнародную сістэму з пануючай роляй ААН, стаяць на варце светапарадку, заснаванага на міжнародным праве, і цэнтральнай ролі ААН у міжнародных справах.

Спадар старшыня!

Свет стаіць на новым гістарычным старце. Мы гатовыя з усімі краінамі пацвердзіць цвёрдую прыхільнасць шматбаковасці, прасоўваць фарміраванне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, імкнуцца да салідарнасці і прагрэсу пад сцягам ААН.

Дзякуй за ўвагу!»

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ