90% навучэнцаў у Кітаі вярнуліся ў навучальныя ўстановы
Па стане на 18 верасня за парты вярнуліся 242 млн навучэнцаў пачатковых і сярэдніх школ, а таксама ВНУ па ўсім Кітаі, што склала 90% агульнай колькасці ў краіне. Такім чынам, выкладчыцкая дзейнасць у навучальных установах краіны ў цэлым аднавілася, паведаміла ў аўторак афіцыйны прадстаўнік Міністэрства адукацыі КНР Сюй Мэй.
Многія першакурснікі ВНУ яшчэ не прыбылі ў кампусы, бо навучальныя ўстановы пачынаюць сваю працу ў розны час, каб знізіць ціск на працу ў сферы прафілактыкі і кантролю эпідэміі, заявіла яна на прэс-канферэнцыі. Паводле яе слоў, выкладанне і навучанне ў навучальных установах краіны вярнуліся ў нармальнае рэчышча поўнамаштабна і з захаваннем мер бяспекі. Гэта азначае, што сістэма адукацыі краіны вытрымала сур'ёзнае выпрабаванне, дадала яна. - Р -