Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць развіцця адукацыі, культуры, аховы здароўя і спорту
Старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць развіцця адукацыі, культуры, аховы здароўя і спорту для бесперапыннага ўмацавання пачуцця задавальнення, шчасця і бяспекі сярод насельніцтва.
Сі Цзіньпін, таксама які з'яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, выступіў з такой заявай падчас размовы з прадстаўнікамі экспертнай супольнасці ў галіне адукацыі, культуры, аховы здароўя і спорту, якую ён правёў з мэтай азнаёміцца з меркаваннямі экспертаў адносна сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на перыяд дзеяння 14-га пяцігадовага плана / 2021-2025 гг. /
Сі Цзіньпін заявіў, што партыя і дзяржава надаюць вялікае значэнне развіццю сфер адукацыі, культуры, аховы здароўя і спорту, што адлюстроўваецца ў цэлым шэрагу стратэгічных планаў і ўстановак, распрацаваных пасля 18-га Усекітайскага з'езда КПК, які адбыўся ў 2012 годзе.
Партыйныя камітэты і органы ўлады на ўсіх узроўнях павінны яшчэ лепш ажыццяўляць планы і ўстаноўкі, каб выхаваць новае пакаленне, здольнае ўзяць на сябе выкананне важнай задачы адраджэння кітайскай нацыі, а таксама надаць імпульс развіццю і адкрыць новыя магчымасці ў розных сацыяльных сферах, сказаў ён.
Дзесяць экспертаў і прадстаўнікоў з пералічаных сфер выступілі падчас гутаркі. Яны выказалі сваё меркаванне і ўнеслі прапановы па такіх пытаннях, як рэформа і развіццё сферы адукацыі, культурная спадчына і інавацыі, падрыхтоўка высокакваліфікаваных работнікаў аховы здароўя і ўсебаковая праца па ператварэнні Кітая ў спартыўную дзяржаву.
Сі Цзіньпін абмяняўся ідэямі з кожным з удзельнікаў гутаркі. Затым ён выступіў з важнай прамовай, у якой таксама падзякаваў выступаючых за каштоўныя думкі і прапановы.