Кітай абараніў бяспеку харчавання ад удару COVID-19

2020-09-23 17:37:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На дзень восеньскага раўнадзенства - 22 верасня - у Кітаі адзначылі Свята ўраджаю - першае ў сваім родзе профільнае свята сялян, якое было ўнесена ў афіцыйны каляндар КНР у 2018 годзе.

Святкаваць ёсць што: па статыстыцы Мінсельгаса КНР, сёлета пасяўныя плошчы азімых значна павялічыліся да 85,6 млн га. Гэты год абяцае быць ураджайным нават нягледзячы на моцныя за апошнія 20 гадоў паводкі. Гэта гарантуе здольнасць КНР забяспечыць нацыянальную харчовую бяспеку.

Сёлета раптоўная ўспышка эпідэміі каронавіруснай пнеўманіі, сур'ёзныя паводкі ў басейне ракі Янцзы, разбуральныя тайфуны на поўдні КНР паставілі пад пагрозу сельскагаспадарчую вытворчасць. Па прагнозах, з-за ўдару каронавіруснай пнеўманіі, нашэсця саранчы і іншых фактараў неўраджаі сёлета пагражаюць як мінімум 25 краінам, свет апынуўся на парозе сур'ёзнага за 50 гадоў харчовага крызісу. На гэтым фоне здольнасць Кітая забяспечыць харчаваннем каля 20% глабальнага насельніцтва ўносіць значны ўклад у забеспячэнне сусветнай харчовай бяспекі.

Па статыстыцы, у цяперашні час у Кітаі аб'ём збожжа на душу насельніцтва складае прыкладна 470 кг, што вышэй за сярэднесусветны паказчык у 400 кг. У ліпені гэтага года старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас інспекцыйнай паездкі па правінцыі Цзілінь зноў падкрэсліў важнасць забеспячэння харчовай бяспекі.

Размяшчаючы толькі 9% ад глабальнага фонду ворных зямель і толькі 6.4% ад сусветных запасаў прэснай вады, Кітай забяспечвае харчаваннем прыблізна пятую частку насельніцтва свету.

Харчовая бяспека з'яўляецца важным аспектам бяспекі нацыянальнай. Як адзначыў старшыня КНР, стабільнае забеспячэнне харчаваннем з'яўляецца гарантам стабільнасці ў няпросты перыяд хуткага распаўсюджвання каронавіруснай пнеўманіі. Кітай актыўна дзеліцца рэсурсамі і вопытам у галіне забеспячэння харчовай бяспекі, уносіць пасільны ўклад у забеспячэнне глабальнай харчовай бяспекі, прадастаўляючы гуманітарную харчовую падтрымку іншым краінам.

Пандэмія COVID-19 працягвае распаўсюджвацца па свеце. Разам з экстрэмальнымі ўмовамі надвор'я і новымі бар'ерамі ў глабальным гандлі гэта вядзе да новага сусветнага харчовага крызісу. Відавочна, што будзе нялёгка дасягнуць перамогі ў барацьбе з голадам, пазначанай у Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Дзеля ажыццяўлення гэтай мэты Кітай будзе працаваць разам з усімі краінамі свету, змагаючыся за выкараненне голаду і галечы ў глабальным маштабе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ