Новы шлях развіцця вёскі Хунгуанцунь

2020-09-23 17:41:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сяло Хунгуанцунь раёна Цзютай горада Чанчунь правінцыі Цзілінь (паўночна-заходні Кітай) традыцыйна вядома вырошчваннем рысу, хоць гэта так і не дапамагло вяскоўцам жыць багацей. Земляробства па-старому было не эфектыўна, таму каля 80% вяскоўцаў выходзілі на заробкі ў іншыя месцы.

За апошнія некалькі гадоў у вёсцы было ўкладзена ў агульнай складанасці больш за 20 мільёнаў юаняў для таго, каб зрабіць старыя землі сучаснымі з высокім узроўнем сучаснай сельскагаспадарчай інфраструктурай высокай нормы. Разам з тым у сяле былі закуплены 65 адзінак сельгастэхнікі розных прызначэнняў, у выніку каэфіцыент механізацыі земляробства павышаны да 98%.

Цяпер сяло Хунгуанцунь стварыла свой рысавай брэнд, прадукцыя карыстаецца вялікім попытам у такіх буйных гарадах краіны, як Пекін, Шанхай, Гуанчжоу і інш. Паўкіло рысу вышэйшага гатунку вёскі прадаецца за больш чым 40 юаняў. Сярэднія даходы вяскоўца ў год перавысілі 50 тысяч юаняў. Усё больш і больш вяскоўцаў, якія выходзілі на заробкі ў іншыя месцы вяртаюцца дадому ў сяло займацца сваёй справай.

Цяпер сяло Хунгуанцунь прыцягвае ўсё больш і больш турыстаў. Толькі сёлета сяло ўжо наведалі больш за 2000 турыстаў.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ