У Пекіне адкрыўся міжнародны кніжны кірмаш

2020-09-27 16:54:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

27-ы Пекінскі міжнародны кніжны кірмаш адкрыўся ў суботу. Мерапрыемства праводзіцца ўпершыню як у рэжыме анлайн, так і ў традыцыйным фармаце. Ганаровым госцем мерапрыемства сёлета стала Куба.

У ходзе кніжнага кірмашу будзе прадстаўлена першая анлайн-платформа для набыцця аўтарскіх правоў пад назвай "Rights Link". Тэхналогія 5G будзе прымяняцца на кніжным кірмашы для правядзення культурных мерапрыемстваў, уключаючы выставы, прафесійныя мерапрыемствы і анлайн-трансляцыі.

Да сапраўднага моманту каля 1400 экспанентаў з 97 краін зарэгістравалася для ўдзелу ў мерапрыемстве, загрузіўшы больш за 38 тыс. кніг з айчыннымі і замежнымі аўтарскімі правамі.

Тут плануецца больш за 700 анлайн і традыцыйных мерапрыемстваў, уключаючы выставу культуры і мастацтва Кубы. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ