У Кітаі ўпершыню выявілі жывы штам каранавіруса новага тыпу на ўпакоўках замарожанай прадукцыі

2020-10-19 10:00:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Жывы штам каранавіруса новага тыпу знойдзены на ўпакоўцы імпартнай замарожанай рыбы ў Ціндаа. Пра гэта заявіў Кітайскі цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў.

Гэты вынік атрыманы ў ходзе даследавання прычын нядаўніх выпадкаў кластарнага заражэння COVID-19 у Ціндаа. Гэта першы ў свеце выпадак, калі жывы штам каранавіруса новага тыпу быў выдзелены з паверхні знешняй ўпакоўкі замарожанай прадукцыі. Гэта таксама першы выпадак, які пераконвае, што вірус можа захоўвацца на ўпакоўцы на працягу доўгага часу пры адмоўных тэмпературах.

Разам з гэтым, рызыка заражэння каранавірусам замарожаных прадуктаў, якія паступаюць у рынкавы абарот у Кітаі, вельмі нізкая, пра што сведчаць вынікі выбарачных праверак на нуклеінавыя кіслоты каранавіруса, праведзеных у краіне на прадпрыемствах сектара замарожаных прадуктаў.

Па стане на 15 верасня, у 24 адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню Кітая было пратэсціравана 2,98 млн узораў, уключаючы 670 тыс. узораў, узятых з замарожаных прадуктаў або з іх упаковак, 1,24 млн узораў здалі работнікі, занятыя ў гэтым сектары. Па выніках праверак толькі 22 узоры з замарожаных прадуктаў або з паверхні іх упаковак далі станоўчы вынік на каранавірус новага тыпу, паведаміў Кітайскі цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ