У Кітаі адкрылася Сусветная канферэнцыя прамысловага інтэрнэту

2020-10-19 15:54:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сусветная канферэнцыя прамысловага інтэрнэту /GIIC/ у нядзелю адкрылася ў горадзе Шэньян, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Ляанін /Паўночна-Усходні Кітай/.

Тэма мерапрыемства -- пашырэнне магчымасцяў высакаякаснай эканомікі і стымуляванне новых рухаючых сіл росту. У ёй бяруць удзел вядучыя эксперты і больш за 30 адказных асоб вядучых прадпрыемстваў з Кітая і з-за мяжы. Яны будуць абменьвацца меркаваннямі па шэрагу пытанняў у сферы прамысловага інтэрнэту.

Сёлета мерапрыемства сфакусуецца на новых дадатках і мадэлях прамысловага інтэрнэту ў галінах прафілактыкі і кантролю эпідэміі COVID-19, а таксама садзейнічання аднаўленню вытворчасці прадпрыемстваў. Мерапрыемства таксама не абміне пытанне ролі прамысловага інтэрнэту ў прасоўванні новай мадэлі развіцця Кітая.

У рамках GIIC таксама буддзе паказана ўкараненне тэхналогіі 5G у інтэрактыўным выглядзе.

Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР, Усекітайскім навукова-тэхнічным таварыствам і ўрадам правінцыі Ляанін. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ