У Пекіне адкрылася выстава да 70-годдзя ўдзелу кітайскіх добраахвотнікаў у Карэйскай вайне

2020-10-20 10:15:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Выстава, прысвечаная 70-годдзю ўдзелу кітайскіх добраахвотнікаў у Карэйскай вайне, адкрылася ў Вайсковым музеі кітайскай народнай рэвалюцыі ў Пекіне.

На цырымоніі адкрыцця выставы выступіў з прамовай член ПК Палітбюро ЦК КПК, член Сакратарыята ЦК КПК Ван Хунін. Назваўшы Карэйскую вайну (1950-1953 гг.) справядлівай вайной, накіраванай на забеспячэнне міру і супрацьдзеянне агрэсіі, Ван Хунін заявіў, што кітайскія добраахвотнікі разам з карэйскім народам і ўзброенымі сіламі гэтай краіны дамагліся перамогі у гэтай вайне, рызыкавалі сваім жыццём. Паводле яго слоў, выстава заклікана праліць святло на ход барацьбы. Яна таксама дэманструе рашучасць кітайскай нацыі ў абароне міру.

Па запыце КНДР 19 кастрычніка 1950 года атрады кітайскіх добраахвотнікаў перайшлі раку Ялуцзян і дапамагалі ёй змагацца. У агульнай складанасці 2,9 млн кітайскіх афіцэраў і салдат выйшлі на поле бою, 197653 з іх ахвяравалі сваім жыццём. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ