Тысячны грузавы састаў адправіўся па маршруце Кітай-Еўропа

2020-10-22 16:56:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Таварны цягнік, які складаецца з 100 TEU, адправіўся з правінцыі Чжэцзян у Мінск. Гэты грузавы састаў стаў тысячным ў бягучым годе, адпраўленым па маршруце Кітай-Еўропа з правінцыі Чжэцзян.

Цягнік, гружаны прадметамі першай неабходнасці і тэкстылем, як чакаецца, прыбудзе ў Мінск праз два тыдні. Па стане на 21 кастрычніка, з Чжэцзяна ў рамках чыгуначных зносін Кітай-Еўропа было перавезена 83 тыс. TEU, што на 203% больш у параўнанні з папярэднім годам.

Чакаецца, што ў бягучым годзе правінцыя апрацуе 1,2 тыс. грузавых рэйсаў Кітай-Еўропа. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ