Сі Цзіньпін распавядае гісторыю пра Ян Гэньсы

2020-10-22 16:59:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

19 кастрычніка 1950 года атрады кітайскіх народных добраахвотнікаў накіраваліся ў Паўночную Карэю, дзе ўдзельнічалі ў Карэйскай вайне.

Зараз, праз 70 гадоў, у Пекіне адкрылася тэматычная выстава, прысвечаная адпраўцы добраахвотнікаў у Карэю для ўдзелу ў вайне. Падчас наведвання выставы генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць прытрымлівацца ў новую эпоху духу супраціву агрэсіі ў імкненні да вялікага адраджэння кітайскай нацыі.

Адным з найбольш вядомых герояў з'яўляецца Ян Гэньсы. У лістападзе 1950 г. пад яго камандаваннем кітайскія байцы адбілі 8 маштабных нападаў праціўніка. Аднойчы больш за 40 ворагаў наблізіліся да пазіцыі кітайскіх войскаў, размешчанай на вяршыні гары. У гэты крытычны момант, каб спыніць наступ ворагаў, Ян Гэньсы, узяўшы з сабой выбухоўку, падпаліў запал і скочыў на ворага.

У студзені 2017 года на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 90-годдзю ўтварэння Народна-вызваленчай арміі Кітая, Сі Цзіньпін працытаваў гераічную заяву Ян Гэньсы пра тры немагчымыя рэчы: не існуе задачы, якую не маглі б выканаць салдаты рэвалюцыі; няма непераадольных цяжкасцяў; няма ворага, якога мы не маглі б адолець.

Стэнд памяці Ян Гэньсы

25 кастрычніка 2010 года на пасяджэнні, прысвечаным 60-годдзю адпраўкі атрадаў добраахвотнікаў у Карэю для ўдзелу ў вайне, Сі Цзіньпін адзначыў, што ў той вайне сярод кітайскіх народных добраахвотнікаў больш за 300 тыс. былі героямі, у іх ліку Ян Гэньсы і многія іншыя, а таксама каля 6 тыс. байцоў, адзначаных узнагародамі. Усе яны вартыя ганаровага звання «любімыя сыны народа».

Захаванне і ўслаўленне духу супраціву знешняй агрэсіі дзеля барацьбы за вялікае адраджэнне кітайскай нацыі -- самы лепшы падыход да святкавання перамогі ў той вайне, лепшая даніна памяці загінуўшым героям. -0-


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ