Сі Цзіньпін высока ацаніў гістарычнае значэнне Карэйскай вайны
Старшыня КНР Сі Цзіньпін ў пятніцу заявіў, што Карэйская вайна дала адпор экспансіі імперыялізму і абараніла бяспеку Новага Кітая.
Гэта вайна таксама забяспечыла мірнае жыццё кітайскага народа, стабілізавала сітуацыю на Карэйскім паўвостраве і захавала мір у Азіі і ва ўсім свеце, адзначыў ён.
Па словах Сі Цзіньпіна, перамога ў вайне ўвекавечана ў гісторыі кітайскай нацыі, а таксама гісторыі развіцця і прагрэсу чалавецтва.