На станцыях Пекінскага метро пачалі ўсталёўваць AED

2020-10-29 18:50:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пекін плануе ўсталяваць аўтаматычныя знешнія дэфібрылятар / AED / на 104 станцыях сямі ліній метро да канца гэтага года на выпадак надзвычайных сітуацый пры пасажырскіх перавозках. У цяперашні час 22 станцыі на 1-ай лініі і станцыі з вялікім пасажырапатокам на 4-ай лініі завяршылі ўстаноўку AED. Да канца 2022 года ўсе станцыі гарадскога метро будуць аснашчаны выратавальнымі сродкамі.

AED - гэта прылада для экстранай дапамогі, якая можа аўтаматычна распазнаваць анамальныя сардэчныя рытмы і ўздзейнічаць на сардэчную цягліцу электратокам, каб аднавіць нармальны рытм. Выкарыстанне AED мае значна больш высокі ўзровень эфектыўнасці пры выратаванні пацыентаў з прыпынкам сэрца, чым працэдура сардэчна-лёгачнай рэанімацыі / СЛР /. Ім лёгка карыстацца пасля навучання, а правільнае выкарыстанне AED і метаду СЛР на працягу чатырох хвілін пасля сардэчнага прыступу можа значна палепшыць эфект ад аказання першай медыцынскай дапамогі на даўрачэбным этапе.

Трэніроўкі па аказанні першай дапамогі пачаліся для супрацоўнікаў метрапалітэна. Да канца 2022 года больш за 80% супрацоўнікаў метрапалітэна атрымаюць сертыфікаты па аказанні першай дапамогі і правільнага выкарыстання AED.

Акрамя таго, у плане дзеянняў на 2019-2030 гг., выпушчаным для рэалізацыі ініцыятывы "Здаровы Кітай" і ўмацавання здароўя людзей, медыцынскія ўстановы прызываюцца праводзіць навучанне насельніцтва па аказанні першай дапамогі. -0-


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ