Шанхайская ЭКСПА прынясе доўгачаканае пацяпленне глабальнага гандлю

2020-11-03 18:15:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аналітыкі лічаць, што ва ўмовах пандэміі правядзенне Кітайскай ЭКСПА прынясе доўгачаканае пацяпленне глабальнага гандлю, бо Кітайская міжнародная імпартная выстава -- адзіная ў свеце дзяржаўная выставачная пляцоўка, арыентаваная на імпарт. Яе правядзенне -- новы аспект развіцця міжнароднага гандлю. На Шанхайскай ЭКСПА Кітай дэманструе прадукцыю з усяго свету і для ўсяго свету. Многія замежныя кампаніі падпісалі пагадненні аб удзеле ў трох наступных выставах, каб загадзя забраніраваць выставачныя плошчы.

Кітайская імпартная выстава сімвалізуе адкрытасць Кітая, даючы карпарацыям выдатную магчымасць прадэманстраваць сваю прадукцыю на найбуйнейшым рынку свету. Штогод за шэсць дзён працы выставы праводзіцца велізарная колькасць камерцыйных прэзентацый. Фактычна за дзве мінулыя выставы ў Шанхаі сфарміравана 56 пастаянных камерцыйных платформаў, склаўся комплекс гандлёвых мадэляў і фарматаў, таму выстава працягвае сваю працу нават пасля афіцыйнага закрыцця, забяспечваючы доступ на кітайскі рынак прадукцыі, паслуг і тэхналогій з усяго свету.

Летась, выступаючы на 2-й Кітайскай імпартнай выставе, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адзначыў, што Кітай -- творца глабалізацыі. З паскарэннем фарміравання сістэмы, у якой унутраны рынак адыгрывае дамінуючую ролю, Кітайская міжнародная імпартная выстава з'яўляецца інструментам, што спрыяе ўмацаванню ўзаемасувязі паміж унутраным і вонкавым рынкамі і рэсурсамі, прасоўваючы пашырэнне глабалізацыі эканомікі ў больш адкрытым, інклюзіўным, збалансаваным, узаемавыгадным ключы. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ