У Шанхаі пройдзе спецыяльная анлайн-акцыя продажу еўрапейскіх тавараў

2020-11-06 18:30:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

6-7 лістапада ў Шанхаі, дзе ў цяперашні час праходзіць Кітайская міжнародная імпартная выстава, пройдзе спецыяльная анлайн-акцыя продажу еўрапейскіх тавараў. Яе аўдыторыя -- 940 млн кітайскіх карыстальнікаў інтэрнэту.

Гэтыя дні -- самы прыдатны час для продажу замежных тавараў, бо пачатак лістапада -- сезон штогадовых зніжак у Кітаі. Спажыўцы сапраўды хочуць выдаткаваць свае грошы, але маюць намер зрабіць гэта з розумам, таму купля імпартных якасных тавараў здаецца вельмі добрым варыянтам.

Прамая трансляцыя продажаў тавараў -- новая форма продажаў, якая хутка набрала велізарную папулярнасць. У бягучым годзе многія рытэйлеры пацярпелі ад эпідэміі COVID-19, у сувязі з гэтым хутка развілася гэтая новая мадэль продажаў.

Медыякарпарацыя Кітая стала першым у краіне СМІ, якое пачало весці дабрачынныя медыямерапрыемствы, выкарыстоўваючы стрымінг, каб дапамагчы аднаўленню эканомікі пасля эпідэміі. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ