15 краін падпісалі пагадненне аб свабодным гандлі

2020-11-16 16:14:02
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пагадненне аб Рэгіянальным усуабдымным эканамічным партнёрстве /RCEP/ падпісана 15-цю краінамі-ўдзельніцамі, што стала пачаткам функцыянавання найбуйнейшага ў свеце блока свабоднага гандлю.

Пагадненне RCEP паскорыць пабудову эканамічнай супольнасці АСЕАН і тым самым дазволіць рэгіянальнай арганізацыі стаць дынамічным і моцным партнёрам у прасоўванні супрацоўніцтва, заявіў прэм'ер-міністр В'етнама Нгуен Суан Фук на цырымоніі падпісання, якая прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі.

На долю 15 краін-удзельніц RCEP прыпадае каля 30% насельніцтва, ВУП і гандлю ў свеце.

Падпісанне пагаднення адбылося пасля правядзення больш чым 30 раўндаў перамоваў, якія пачаліся ў лістападзе 2012 года, а таксама шэрагу сустрэч лідараў і міністраў краін-удзельніц.

У склад створанай ў 1967 годзе АСЕАН уваходзяць: Бруней, Камбоджа, Інданезія, Лаос, Малазія, М'янма, Філіпіны, Сінгапур, Тайланд і В'етнам. У 2020 годзе ў арганізацыі старшынствуе В'етнам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ