Каментар Медыякарпарацыі Кітая: «ЗША ўласцівы генацыд»

2021-01-14 11:40:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Днямі шэраг антыкітайскі настроеных амерыканскіх палітыканаў высунуў рэзалюцыю, у якой назваў палітыку КНР у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне парушэннем правоў чалавека і генацыдам уйгураў, запатрабаваў ад урада КНР узяць на сябе за гэта адказнасць.

Кітай прадаставіў пераканаўчыя довады ў адказ на амерыканскі паклёп. Згодна з дзяржаўнымі данымі, якія былі прыведзены на прэс-канферэнцыі перад прадстаўнікамі 30 замежных СМІ, па статыстыцы за 2010-2018 гг. колькасць уйгураў у Сіньцзяне павялічылася з 10,17 млн да 12,72 млн, прырост склаў 25,04%. У той жа час колькасць ханьцаў (уласна кітайцаў) вырасла на 2%. Стабільны рост колькасці насельніцтва ўйгураў праказвае ілжывасць заяў, сфабрыкаваных амерыканскімі палітыкамі.

ЗША -- дзяржава, пабудаваная на крыві, якая ўчыніла і здзяйсняе жорсткі генацыд. Сотні гадоў таму адміністрацыя ЗША забівала індзейцаў, выганяла іх з лепшых зямель і рабавала іх маёмасць, а таксама рэалізавала палітыку ізаляцыі карэннага насельніцтва Амерыкі, пазбаўляючы іх усялякіх правоў. Да пачатку 20-га стагоддзя колькасць індзейцаў у ЗША абвалілася з пяці мільёнаў чалавек у 1492 годзе да 250 тысяч.

Расізм існуе і ў сённяшняй Амерыцы. У чэрвені мінулага года белы паліцэйскі забіў афраамерыканца Флойда, што выклікала масавыя хваляванні ў ЗША. Больш за тое, па статыстыцы, апублікаванай Цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, працэнт афраамерыканцаў, якія заразіліся каранавірусам і памерлых ад COVID-19, у пяць разоў вышэйшы, чым сярод белага насельніцтва. Відавочна, сур'ёзная расавая дыскрымінацыя, якая існуе ў ЗША доўгатэрмінова і сістэматычна, не дазваляе этнічным меншасцям ЗША «свабодна дыхаць».

У апошнія гады ўрад ЗША пад маркай абароны правоў чалавека і барацьбы з тэрарызмам справакавалі войны ў такіх мусульманскіх краінах, як Ірак, Сірыя, Лівія і Афганістан, што прывяло да гібелі мільёнаў людзей. У 2017 годзе палітыкі ЗША ўвялі «забаронў на мусульман», накіраваную супраць асобных мусульманскіх краін, што аднадушна асудзіла міжнародная супольнасць. Апытанне, праведзенае ў тым жа годзе даследчым цэнтрам Pew Research Center, паказала, што 75% дарослых мусульман у ЗША лічаць, што ў краіне існуе вялікая дыскрымінацыя ў дачыненні да мусульман. У справаздачы, апублікаванай Саветам па амерыкана-ісламскіх адносінах у 2018 годзе, паказваецца, што ў 2016 годзе ў ЗША патроілася колькасць антымусульманскіх «груп нянавісці».

На самой справе, федэральныя ўрадавыя органы ЗША справакавалі больш за траціну ўсіх інцыдэнтаў антымусульманскага характару ў 2017 годзе. Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея, які сцвярджае, што клапоціцца аб правах і інтарэсах уйгурскага народа ў Сіньцзяне, дастаткова варожа ставіцца да мусульманаў. Пра гэта заявіў прафесар Гарвардскага ўніверсітэта Стывен Келман ў верасні мінулага года.

Амерыканскія палітыкі не маюць ніякага права абмяркоўваць з Кітаем тэму адносна абароны правоў меншасцяў. На самой справе, яны павінны несці адказнасць за расізм, а таксама за парушэнне міжнароднага права і адсутнасць сацыяльнага сумлення.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ