На Хайнане адзначаны актыўны рост замежных інвестыцый

2021-01-14 11:46:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзякуючы палітыцы па прыцягненні інвестараў у порт свабоднага гандлю, правінцыя Хайнань у 2020 годзе зафіксавала актыўны рост замежных капіталаўкладанняў.

Паводле папярэдніх даных, у 2020 годзе аб'ём фактычна выкарыстаных замежных інвестыцый на Хайнане склаў каля 3 млрд долараў, што ў два разы перавышае паказчыкі 2019 года.

У сектары паслуг створана 909 новых прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу, што складае 90% іх агульнай колькасці. Гэтыя прадпрыемствы выкарысталі інвестыцый на суму 2,65 млрд долараў.

У пералік інвестараў Хайнаня ўвайшлі 80 краін, што апынулася ў два разы больш, чым годам раней.

1 чэрвеня 2020 года ў Кітаі быў абнародаваны генеральны план Хайнаньскага порта свабоднага гандлю, згодна з якім у астраўной правінцыі мяркуецца да сярэдзіны бягучага стагоддзя пабудаваць порт свабоднага гандлю глабальнага значэння.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ