Кітай падкрэсліў важнасць мер па барацьбе з COVID-19 для забеспячэння паспяховага правядзення Алімпійскіх гульняў

2021-01-14 17:23:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Ключом да паспяховага правядзення зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у 2022 годзе ў Пекіне ў прызначаны час з'яўляецца гарантыя ажыццяўлення рэгулярных мер барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19, адзначыла сёння адказны супрацоўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Ван Бінь.

"Хоць у Кітаі ўзнікаюць выпадкі мясцовай перадачы каранавіруса, у цэлым сітуацыя з прафілактыкай і супрацьэпідэмічным кантролем па ўсёй краіне застаецца станоўчай", -- заявіла яна на прэс-канферэнцыі. Яна таксама назвала паспяховую папярэднюю сертыфікацыю Дзяржаўнага цэнтра санка-бабслейнага спорту і візіт чатырох міжнародных федэрацый зімовых відаў спорту на алімпійскія аб'екты ў лістападзе мінулага года карысным вопытам для падрыхтоўкі да спаборніцтваў і процідзеяння COVID-19 падчас маючых адбыцца Гульняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ