Правінцыя Хэбэй панізіла ўзровень эпідэміялагічнай небяспекі да нізкага
У правінцыі Хэбэй на поўначы Кітая, дзе адбылася паўторная ўспышка COVID-19, у цяперашні час адсутнічаюць зоны высокай рызыкі заражэння каранавірусам. У адміністрацыйным цэнтры правінцыі паніжаны ўзровень эпідэміялагічнай небяспекі ў апошнім раёне з сярэдняй ступенню рызыкі.
Гарадскія ўлады заявілі на прэс-канферэнцыі, што ўзровень эпідэміялагічнай небяспекі ў раёне Гаачэн ў Шыцзячжуане быў скарэктаваны на нізкі. За апошнія два тыдні скрынінгу ў мясцовых супольнасцях не было выяўлена новых пацверджаных выпадкаў заражэння, усе тэсты на нуклеінавыя кіслоты ў раёне паказалі адмоўны вынік.
Тым часам, у гарадскім павеце Сіньлэ ў прыгарадзе Шыцзячжуана адменены рэжым закрытага кіравання. Зараз жыхары могуць свабодна пакідаць горад, жыццё і праца паступова вяртаюцца ў звыклае рэчышча, заявіў намеснік мэра горада Шыцзячжуан Цзян Вэньхун.