Кіраўнік МЗС КНР Ван І заклікаў ЗША вярнуцца да разумнай палітыкі ў дачыненні да Кітая

2021-02-22 17:34:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Дзяржсавета і кіраўнік МЗС КНР Ван І ў панядзелак заклікаў амерыканскіх палітыкаў адмовіцца ад розных забабонаў, устрымацца ад неабгрунтаваных падазрэнняў і вярнуцца да разумнай палітыкі ў дачыненні да Кітая, каб забяспечыць здаровае і стабільнае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін.

Ван І зрабіў адпаведныя выказванні, выступаючы з праграмнай прамовай на цырымоніі адкрыцця форуму "Ланьцін" у Пекіне, прысвечанага тэме "Садзейнічанне дыялогу і супрацоўніцтва, кантроль і кіраванне рознагалоссямі: вяртанне кітайска-амерыканскіх адносін у правільнае рэчышча".

“50 гадоў таму Генры Кісінджар здзейсніў "ледакольны" візіт у Кітай, і кіраўнікі Кітая і ЗША, поўныя незвычайнай палітычнай рашучасці, зноў сумесна адчынілі дзверы ўзаемадзеяння, якія былі зачыненыя на працягу дзесяцігоддзяў”, -- адзначыў Ван І.

“Мы спадзяёмся, што амерыканскі бок як мага хутчэй адкарэктуе сваю палітыку, адменіць неабгрунтаваныя мытныя пошліны на кітайскія тавары і аднабаковыя санкцыі ў дачыненні да кітайскіх кампаній і навукова-даследчых і адукацыйных устаноў, адмовіцца ад неапраўданага падаўлення навукова-тэхнічнага прагрэсу Кітая, каб стварыць неабходныя ўмовы для кітайска-амерыканскага супрацоўніцтва”, -- заявіў Ван І.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ