Сі Цзіньпін сустрэўся з навукоўцамі і інжынерамі, якія ўдзельнічалі ў місіі "Чан'э-5"

2021-02-23 13:04:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 22 лютага ў Доме народных сходаў у Пекіне правёў сустрэчу з навукоўцамі і інжынерамі ў галіне касманаўтыкі, якія бралі ўдзел у навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работах у рамках місіі па даследаванні Месяца "Чан'э -5 ".

Старшыня КНР заклікаў развіваць асваенне Месяца і задзейнічаць перавагі новай сістэмы мабілізацыі дзяржаўных рэсурсаў, каб штурмаваць новыя навукова-тэхнічныя вышыні і служыць справе нацыянальнага развіцця. Ён паказаў, што важна зрабіць упэўненыя першыя крокі ў пачатку новага міжзоркавага паходу, даць імпульс інавацыйнаму развіццю кітайскай касманаўтыкі і ўнесці больш прыкметны ўклад у мірнае выкарыстанне космасу чалавецтвам.

Старшыня КНР заявіў, што поспех місіі "Чан'э-5" – у паслядоўным ажыццяўленні трох этапаў праграмы па даследаванні Месяца, якія ўключалі выхад на арбіту, пасадку на паверхню Месяца і вяртанне на Зямлю. Гэта чарговае дасягненне на шляху пераадолення цяжкасцяў за кошт выкарыстання пераваг новай сістэмы мабілізацыі дзяржаўных рэсурсаў, а таксама важная вяха ў развіцці кітайскай касманаўтыкі.

Сі Цзіньпін павіншаваў усіх, хто ўдзельнічаў у рэалізацыі кітайскай месячнай праграмы на працягу апошніх 17 гадоў. Ён адзначыў, што гэтыя людзі развівалі дух асваення Месяца, які выяўляецца ў імкненні да мары, даследчай адвазе, калектыўным пераадоленні цяжкасцяў і супрацоўніцтве дзеля агульнага выйгрышу.

Старшыня КНР заклікаў і далей задзейнічаць перавагі новай сістэмы мабілізацыі дзяржаўных рэсурсаў, нарошчваць незалежныя інавацыі, узмацняць комплекснае планаванне і актыўна садзейнічаць інавацыйнаму развіццю ў Кітаі касмічных навук, касмічных тэхналогій і іх прыкладнога выкарыстання. Ён таксама адзначыў, што важна весці інтэнсіўнае міжнароднае супрацоўніцтва, уносячы большы ўклад у дабрабыт чалавецтва.

Пасля таго як у Кітаі была афіцыйна зацверджана праграма месячных даследаванняў, былі ажыццёўлены шэсць місій. Місія "Чан'э-5" апынулася найбольш складаным сістэмным касмічным праектам, які запатрабаваў максімальнай тэхналагічнай дыверсіфікацыі. 17 снежня 2020 гады модуль зонда "Чан'э-5" даставіў на Зямлю першыя ў гісторыі Кітая ўзоры з пазазямнога аб'екта, што заклала трывалы падмурак для наступных кітайскіх даследаванняў Месяца.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ