Штогадовая нарада Бааоскага азіяцкага форуму пройдзе ў красавіку
Штогадовая нарада Бааоскага азіяцкага форуму сёлета пройдзе з 18 па 21 красавіка ў Баао правінцыі Хайнань на поўдні Кітая. Пра гэта сёння паведамілі ў сакратарыяце форуму.
Нарада засяродзіцца на пытаннях глабальнага кіравання і будаўніцтве "Пояса і шляху", а таксама на дасягненні больш поўнага кансенсусу і наданні новага імпульсу сусветнаму развіццю і глабальнаму кіраванню, заявілі ў сакратарыяце. Асноўная частка нарады адбудзецца ў традыцыйным фармаце, аднак асобныя мерапрыемствы будуць праходзіць у рэжыме анлайн.
У 2020 годзе штогадовая нарада БАФ была адменена з-за пандэміі COVID-19.