Кітай гатовы садзейнічаць умацаванню дасягненняў у ліквідацыі беднасці

2021-02-26 15:08:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

лютага ў Доме народных сходаў у Пекіне адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў і ўзнагароджанню людзей і калектываў, якія найбольш праявілі сябе ў барацьбе з беднасцю.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін уручыў медалі, граматы і ганаровыя знакі і выступіў з прамовай, у якой адзначыў, што Кітай справіўся з цяжкай задачай па выкараненні абсалютнай галечы. Сі Цзіньпін адзначыў, што пасля 18-га з'езда КПК у 2012 годзе ў Кітаі штогод ад гаротнага становішча ў сярэднім пазбаўляліся больш за 10 млн чалавек. За 8 гадоў матэрыяльнае становішча каля 100 млн сельскіх жыхароў краіны, якія знаходзіліся за мяжой беднасці, палепшылася, пры гэтым 832 паветы і 128 тыс. вёсак былі выключаны са спісу найбольш бедных.

З пачатку правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітай прыступіў да ажыццяўлення буйнамаштабных мер па скарачэнні галечы і сацыяльна-эканамічным развіцці. З 2012 года КПК зрабіла скарачэнне галечы адной з галоўных задач дзяржаўнага кіравання і вылучыла шэраг стратэгій і курсаў, накіраваных на скарачэнне маштабаў галечы.

Цэнтральныя і рэгіянальныя ўлады краіны сумеснымі намаганнямі сфарміравалі эфектыўную і спарадкаваную агульнадзяржаўную сістэму барацьбы з беднасцю, у якой прынялі ўдзел усе суб'екты грамадства, што забяспечыла шырокія магчымасці і магутныя сродкі для ўсебаковай ліквідацыі беднасці.

На сходзе па падвядзенні вынікаў барацьбы з беднасцю падзякі і ўзнагароды атрымалі шмат людзей. У той жа час мерапрыемства паказала, што большасць узнагароджаных — выхадцы з шырокіх народных мас.

Уклад Кітая ў сусветную ліквідацыю галечы перавысіў 70%. Кітай на 10 гадоў раней за вызначаны тэрмін выканаў задачу па ліквідацыі беднасці, прадугледжаную Парадкам дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

У будучыні Кітай гатовы бесперапынна садзейнічаць умацаванню дасягненняў у ліквідацыі беднасці, а таксама адраджэнню сельскай мясцовасці, што прынясе яшчэ больш магчымасцяў для глабальнай ліквідацыі беднасці. Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў, што Кітай працягне міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне глабальнага скарачэння галечы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ