Адбылося заключнае пасяджэнне 4-й сесіі УСНП 13-га склікання

2021-03-12 15:41:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Заключнае пасяджэнне 4-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання адбылося ў чацвер у другой палове дня ў Доме народных сходаў у Пекіне.

На пасяджэнні прысутнічалі Сі Цзіньпін і іншыя партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі краіны.

На мерапрыемстве выступіў старшыня ПК УСНП Лі Чжаньшу.

На пасяджэнні былі прыняты рашэнні аб унясенні паправак да Закона аб арганізацыі УСНП і Палажэння аб рэгламенце УСНП, а таксама рашэнне аб удасканаленні выбарчай сістэмы ў САР Сянган.

На пасяджэнні прынята рэзалюцыя па "Асноўных палажэннях 14-й пяцігадовай праграмы народнагаспадарчага і сацыяльнага развіцця і перспектыўных мэтаў развіцця на перыяд да 2035 года".

На пасяджэнні таксама былі прынятыя рэзалюцыі па дакладзе аб рабоце ўрада, дакладзе аб рабоце ПК УСНП, дакладзе аб рабоце Вярхоўнага народнага суда КНР і дакладзе аб рабоце Вярхоўнай народнай пракуратуры КНР.

На пасяджэнні таксама была прынятая рэзалюцыя па выкананні плана сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2020 год і планах сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021 год, а таксама зацверджаны план сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021 год.

Была прынятая рэзалюцыя па выкананні цэнтральнага і мясцовых бюджэтаў за 2020 год і цэнтральным і мясцовых бюджэтах на 2021 год, зацверджаны цэнтральны бюджэт на 2021 год.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ