Прадстаўнік МЗС КНР: Кітай непахісны ў рэалізацыі прынцыпу «адна краіна — дзве сістэмы»

2021-03-12 15:48:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай непахісны ў сваім рашэнні рэалізоўваць прынцып «адна краіна — дзве сістэмы» і супрацьстаяць замежнаму ўмяшанню ва ўнутраныя справы краіны, заявіў прадстаўнік МЗС КНР у сувязі з прынятым 11 сакавіка рашэннем па Сянганe. Паводле яго слоў, рашэнне аб удасканаленні выбарчай сістэмы Сянгана, прынятае на 4-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання, з'яўляецца важным крокам да забеспячэння і ўдасканалення прынцыпу «адна краіна — дзве сістэмы», стабільнасці і бяспекі ў раёне.

Спікер кітайскага МЗС заявіў, што гэты крок дазволіць лепш забяспечыць агульныя і фундаментальныя інтарэсы сянганскага грамадства, паспрыяе прагрэсу дэмакратычнай сістэмы Сянгана і надзейнасці прынцыпу «адна краіна — дзве сістэмы». Паспяховая рэалізацыя названых прынцыпаў у раёне, як і яго доўгатэрміновыя росквіт і стабільнасць, служаць як інтарэсам Кітая, так і агульным інтарэсам міжнароднай супольнасці, заявіў спікер.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ