Прадстаўнік КНР распавёў аб падтрымцы 64 краін на сесіі СПЧ ААН па пытаннях Сіньцзяна

2021-03-15 12:14:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пастаянны прадстаўнік КНР пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Чэнь Сюй у пятніцу правёў брыфінг ў фармаце відэаканферэнцыі для кітайскіх і замежных СМІ.

Паводле слоў дыпламата, на 46-й сесіі Савета па правах чалавека / СПЧ / ААН Куба ад імя 64 краін выступіла з заявай, высока ацаніўшы намаганні ўрада КНР у галіне правоў чалавека. Цяперашняе выступленне Кубы ад імя 64 краін і нядаўняе выступленне прадстаўніка Беларусі ад імя 71 дзяржавы, прысвечанае пытанням, што тычацца Сянгана, у поўнай меры прадэманстравалі справядлівую пазіцыю большасці членаў міжнароднай супольнасці.

Пастаянны прадстаўнік сказаў, што ў цяперашні час кітайскі Сіньцзян перажывае найлепшы ў гісторыі перыяд развіцця. Аднак некаторыя сілы, пераследуючы мэты стрымлівання развіцця Кітая бесперапынна мусіруюць пытанні, што тычацца Сіньцзяна, умешваюцца ва ўнутраныя справы, распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю, аж да хлусні пра "генацыд".

Чэнь Сюй адзначыў, што за мінулыя 60 з лішнім гадоў аб'ём эканомікі Сіньцзяна вырас больш чым у 200 разоў, чаканая сярэдняя працягласць жыцця жыхароў аўтаномнага раёна павялічылася. На працягу апошніх 40 гадоў колькасць уйгураў у Сіньцзяне ўзрасла з 5,55 млн да 12 млн чалавек.

Дыпламат выказаўся супраць паклёпу і ачарнення, прадыктаваных палітычнымі матывамі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ