Індустрыя грамадзянскай авіяцыі ў Кітаі працягвае аднаўляцца
Сектар грамадзянскай авіяцыі ў Кітаі ў лютым працягнуў сваё аднаўленне. Аб гэтым паведамляецца ў дакладзе аб сітуацыі ў гэтай галіне.
У мінулым месяцы кітайскія аэрапорты абслужылі 231 700 рэйсаў на вылет, што на 127,98 прац. больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аб гэтым паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным кітайскім сэрвісным правайдэрам даных у галіне грамадзянскай авіяцыі VariFlight.
Як паказвае даклад, колькасць унутраных рэйсаў вырасла на 150,86 прац. у гадавым выражэнні, аднак колькасць міжнародных рэйсаў у лютым працягнула скарачацца.
Згодна з дакладам, сярод аэрапортаў, чый гадавы пасажырапаток перавышае 10 млн чалавек, міжнародны аэрапорт Байюнь у Гуанчжоу (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай) зарэгістраваў у лютым найбольшую колькасць вылетаў, а ў міжнародным аэрапорце Цяньхэ / Ухань / быў адзначаны найбуйнейшы прырост колькасці вылетаў.
Акрамя таго, у дакладзе таксама падкрэсліваецца, што ўсе 13 буйных авіякампаній паведамілі пра рост прапускной здольнасці ў лютым у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.