МЗС КНР: Кітай заклікае спыніць выкарыстоўваць звязаныя з Сіньцзянам пытанні для ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны
12 сакавіка Куба выступіла з сумесным выступленнем ад імя 64 краін на 46-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, падтрымаўшы пазіцыю Кітая па пытаннях, звязаных з Сіньцзянам, і заклікаўшы адпаведныя бакі спыніць выкарыстоўваць пытанні, звязаныя з СУАР, для ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны .
Каментуючы гэта, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь 15 сакавіка на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў, што Кітай заклікае асобныя краіны адмовіцца ад ідэалагічных забабонаў і спыніць выкарыстоўваць звязаныя з Сіньцзянам пытанні для ўмяшання ва ўнутраныя справы на нанясенне шкоды інтарэсам краіны.
Чжаа Ліцзянь адзначыў, што пытанні, звязаныя з Сіньцзянам, ні ў якім разе не з'яўляюцца праблемай правоў чалавека. Сутнасць пытання заключаецца ў барацьбе з тэрарызмам, экстрэмізмам і сепаратызмам. Нейкі «генацыд», «прымусовая праца» і «рэлігійны прыгнёт», пра які без прыпынку трубяць псеўда-эксперты, ангажаваныя палітыканы і СМІ ніколі не існавалі ў Сіньцзяне. Гэтыя абвінавачванні вынікаюць з невуцтва і забабонаў і накіраваны на стварэнне зламыснай палітычнай шуміхі і ачарнення Кітая. Аднак гэтыя абвінавачванні галаслоўныя, палітызаваныя і не маюць нічога агульнага з рэальнасцю.