Кітай працягне экспарт вакцын супраць COVID-19 - чыноўнік
Кітай працягне экспартаваць вакцыны супраць COVID-19, забяспечваючы пры гэтым задавальненне ўнутраных патрэбаў у іх, заявіў у панядзелак галоўны інжынер Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі / МПІ / КНР Цянь Юйлун.
"Вытворчыя магутнасці Кітая будуць і далей павялічвацца, і аб'ём вытворчасці будзе працягваць пашырацца, як і нашы пастаўкі як унутры краіны, так і за мяжу", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі.
Кітай аказаў больш чым 50 краінам дапамогу ў выглядзе вакцын і экспартаваў вакцыны ў 27 краін, адзначыў Цянь Юйлун са спасылкай на даныя МЗС КНР па стане на канец лютага г.г.
"Я веру, што высакаякасныя і бяспечныя вакцыны, вырабленыя Кітаем, будуць добра сустрэтыя ўсё большай колькасцю краін, і мы гатовыя прыкласці больш намаганняў у гэтым напрамку", - дадаў ён.