МЗС КНР: Кітай не разлічвае, што адзін раўнд дыялогу вырашыць усе праблемы з ЗША

2021-03-19 12:06:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Спробы «мікрафоннай дыпламатыі» і змова супраць Кітая з боку ЗША - бескарысныя. Кітай не разлічвае на тое, што толькі адзін раўнд дыялогу дапаможа вырашыць усе праблемы паміж Кітаем і ЗША», - адзначыў 18 сакавіка афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь на чарговай прэс-канферэнцыі ведамства.

На прэс-канферэнцыі дыпламат сказаў, што ў апошні час у ЗША гучалі антыкітайскія заявы і заклікі, гэта адбылося якраз напярэдадні кітайска-амерыканскага стратэгічнага дыялогу на высокім узроўні. Паводле яго слоў, выбар моманту наводзіць на разважанні. Згода Кітая прыняць удзел у ініцыяваным ЗША стратэгічным дыялогу прадэманстравала шчырасць і канструктыўны падыход Пекіна да аднаўлення дыялогу і двухбаковых кантактаў, паляпшэння і развіцця двухбаковых адносін. Ён сказаў:

«Падчас дыялогу кітайскі бок гатовы выказаць сваю пазіцыю і заклапочанасць па актуальных праблемах. Усе тэмы можна абмяркоўваць за адным сталом. Кітай не пойдзе на саступкі і кампрамісы па пытаннях, што тычацца суверэнітэту, бяспекі і карэнных дзяржаўных інтарэсаў. Рашучасць і воля Кітая абараняць свае карэнныя інтарэсы - непахісныя».

«Поспех дыялогу залежыць ад агульных намаганняў бакоў. ЗША павінны пайсці насустрач, шчыра і канструктыўна наладзіць дыялог з Кітаем», - сказаў на заканчэнне Чжаа Ліцзянь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ