У Сіане пацверджаны выпадак заражэння COVID-19

2021-03-19 12:08:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Сіане, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай), 18 сакавіка пацвердзіўся выпадак мясцовай перадачы каронавіруса новага тыпу ў спецыялізаванай бальніцы, прызначанай для лячэння пацыентаў з COVID-19.

Паводле даных правінцыйнага Камітэта па справах аховы здароўя, выпадак заражэння быў выяўлены ў лекара-лабаранта з ізаляванага аддзялення 8-й гарадской бальніцы Сіаня. Яна ў асноўным адказвала за збор узораў нуклеінавых кіслот і правядзенне лабараторных даследаванняў.

3 сакавіка тэст на COVID-19 пацыенткі паказаў адмоўны вынік, і на наступны дзень яна заступіла на працу ў аддзяленне. Яна працавала і жыла ва ўмовах ізаляцыі, не кантактуючы са знешнім светам, паведамілі ў камітэце.

17 сакавіка у пацыенткі пачаўся галаўны боль і павысілася тэмпература цела. Два тэсты на нуклеінавыя кіслоты, праведзеныя правінцыйным і муніцыпальным цэнтрамі па кантролі і прафілактыцы захворванняў, апынуліся станоўчымі.

Раніцай у чацвер, 18 сакавіка, дадзены выпадак быў прызнаны пацверджаным выпадкам заражэння COVID-19. У цяперашні час пацыентка праходзіць лячэнне ў бальніцы ў рэжыме ізаляцыі.

Па здагадцы групы медыцынскіх экспертаў, накіраваных правінцыйнымі і муніцыпальнымі органамі аховы здароўя, заражэнне адбылося пры выпадковым кантакце з вірусам у ізаляваным аддзяленні бальніцы.

У бальніцы ў цяперашні час праходзяць лячэнне або знаходзяцца пад медыцынскім наглядам 8 пацыентаў з COVID-19, якія прыбылі з-за мяжы і 5 бессімптомных носьбітаў віруса.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ