МЗС КНР: Злучаныя Штаты Амерыкі ігнаруюць праблему правоў чалавека ў сябе ў краіне
18 сакавіка на чарговай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь заявіў, што некаторыя ў ЗША ўжо вельмі доўга рабілі з сябе «суддзяў па правах чалавека», «маяк правоў чалавека», які асвятляў толькі праблемы ў іншых, а не ў сябе ў краіне. ЗША слепа ігнаравалі свае ўласныя застарэлыя праблемы, звязаныя з правамі чалавека.
Чжаа Ліцзянь адзначыў сур'ёзныя акты расавай дыскрымінацыі і гвалту некаторых супрацоўнікаў праваахоўных органаў ЗША. ЗША вядуць так званыя "антытэрарыстычныя аперацыі" у больш за 80 краінах, якія пад маскай дэмакратыі і правоў чалавека прывялі да гібелі больш за 800 тысяч чалавек. Акрамя таго, у ЗША таксама адбывалася масавае вынішчэнне індзейцаў.
Чжаа Ліцзянь падкрэсліў, што ў ЗША павінны ўважліва прыслухацца да крытыкі і прапановах міжнароднай супольнасці ў дачыненні да правоў чалавека ў сваёй краіне, адмовіцца ад двайных стандартаў, а таксама сур'ёзным чынам развіваць і абараняць правы чалавека на тэрыторыі краіны.