Афіцыйна створаны Пекінскі фінансавы суд

2021-03-19 14:16:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У чацвер быў афіцыйна створаны Пекінскі фінансавы суд, які закліканы забяспечыць спрыяльнае асяроддзе для ажыццяўлення нацыянальнай фінансавай стратэгіі і садзейнічання здароваму эканамічнаму развіццю.

У снежні 2020 году план аб стварэнні Пекінскага фінансавага суда быў разгледжаны і ўхвалены на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па ўсебаковым паглыбленні рэформаў. У студзені 2021 года Пастаянны камітэт Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў прыняў рашэнне аб стварэнні гэтага суда.

Нядаўна, 16 сакавіка, Вярхоўны народны суд Кітая апублікаваў палажэнне аб юрысдыкцыі Пекінскага фінансавага суда, каб забяспечыць дакладнае правапрымяненне.

Паводле паведамлення намесніка старшыні Пекінскага народнага суду вышэйшай ступені Ань Фэндэ, Пекінскі фінансавы суд засяродзіцца на трох асноўных задачах, уключаючы забеспячэнне фінансавых паслуг для рэальнага сектара эканомікі, прадухіленне і кантроль фінансавых рызык і паглыбленне фінансавых рэформаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ