Кітай захаваў статус найбуйнейшага гандлёвага партнёра ЕС
У студзені Кітай захаваў статус найбуйнейшага гандлёвага партнёра Еўрапейскага саюза. Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя 18 сакавіка Еўрастатам.
У студзені 2021 года ЕС экспартаваў у Кітай тавары на суму 16,1 млрд еўра, што на 6,6% больш у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Паводле даных Еўрастата, у студзені ЕС зафіксаваў зніжэнне экспарту і імпарту адпаведна на 10,8% і 16,9%. За гэты адрэзак часу з ЕС у ЗША было экспартавана тавараў на суму 28,2 млрд еўра, што на 9,6% менш, чым за аналагічны перыяд у мінулым годзе. Характэрна, што імпарт тавараў з ЗША скараціўся на 26,3%.
Вялікабрытанія ў студзені перажыла прыкметны спад гандлю з ЕС. Паводле даных Еўрастата, экспарт і імпарт ЕС у Вялікабрытанію ў студзені ўпалі на 27,4% і 59,5% адпаведна.