Вясна на возеры Бэйхай

У Пекін прыйшла сапраўдная вясна. І яе подых вельмі моцна адчуваецца ў кожнай дробязі. Запрашаем вас наведаць парк Бэйхай і прагуляцца па беразе аднайменнага возера.

Парк Бэйхай знаходзіцца ў самым цэнтры Пекіна. Ён займае плошчу 682 тысячы кв. метраў, сярод якіх больш за палову плошчы пакрыта вадой. Пры дынастыі Ляа парк называўся «Яаюй», яго ўзвядзенне пачалося ў 1166 годзе. Першапачаткова пры пяці феадальных дынастыях -- Ляа, Цзінь, Юань, Мін і Цін -- парк належаў імператару.

Зараз парк Бэйхай – адзін з найстаражытных і добра захаваных у свеце імператарскіх садоў Забароненага горада.

(фота – Р. Мышкоўскі, сайт МРК на беларускай)






