Артэфакты культуры Саньсіндуй сталі візітнай карткайміжкультурных абменаў
Кітайскія археолагі выявілі ў легендарных руінах Саньсіндуй шэсць новых ахвярных ям і раскапалі больш за 500 артэфактаў, уключаючы фрагменты залатых масак, бронзавых вырабы і залаты арнамент у форме птушак. Пра гэта 20 сакавіка паведаміла Джяржаўнае ўпраўленне КНР па ахове культурнай спадчыны.
Да цяперашняга моманту на месцы руін Саньсиндуй знойдзена больш за 50 тыс. артэфактаў. На гэты раз упершыню выяўленыя шаўковыя вырабы. Намеснік куратара музея археалагічнай культуры Саньсіндуй Чжу Яжун сказала, што ў мэтах садзейнічання міжкультурным абменам паміж Кітаем і краінамі свету з 1990-х гадоў культурныя рэліквіі Саньсіндуй выстаўляліся ў больш чым 20 краінах. За мяжой іх паглядзелі каля трох мільёнаў чалавек.
З працягам раскопак ідзе будаўніцтва новага будынка музея. Адміністрацыя музея спадзяецца, што вялікая колькасць новых знаходак археалагічнай культуры Саньсіндуй пашырыць платформу культурных абменаў Кітая з замежнымі партнёрамі.