У Венгрыі зацверджана экстранае выкарыстанне другой кітайскай вакцыны ад COVID-19
22 сакавіка кітайская фармацэўтычная кампанія CanSino Biologicsпаведаміла, што вакцына ад COVID-19, распрацаваная ёю сумесна з Пекінскім інстытутам біятэхналогій, была ўхвалена ў Венгрыі як лекавы сродак для экстранага прымянення. Такім чынам, яна стала другой вакцынай супраць SARS-CoV-2 кітайскай вытворчасці, зацверджанай у гэтай еўрапейскай краіне.
У кітайскай кампаніі заявілі, што на падставе прамежкавых вынікаў выпрабаванняў, праведзеных CanSino Biologics і Нацыянальным інстытутам фармацэўтыкі Венгрыі, вакцына, якая атрымала назвуConvidecia, была зацверджана для экстранага выкарыстання.
На дадзены момант Convidecia ўжо зацверджана для экстранага вакцынавання ў Кітаі, Пакістане і Мексіцы. Венгрыя -- першая краіна ЕС, што закупіла кітайскую вакцыну ад каранавіруса новага тыпу.