Адміністрацыя Сіньцзяна асудзіла рашэнне ЕС аб увядзенні санкцый
Адміністрацыя Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна выказала рашучы пратэст з нагоды аднабаковых санкцый ЕС, уведзеных у дачыненні да некаторых фізічных і юрыдычных асоб у Сіньцзяне.
Як заявіла адміністрацыя раёна, ЕС праігнараваў факты, парушыў базавыя нормы міжнародных адносін, дапусціў сур'ёзнае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая. У адміністрацыі дадалі, што рашэнне ЕС з'яўляецца "жмутком макулатуры".
"Абвінавачванні ў "генацыдзе" ў Сіньцзяне, вылучаныянекаторымі асобамі і СМІ ў ЕС, з'яўляюцца хлуснёй стагоддзя", -- заявіў афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі Сіньцзяна ЭліджыянАнаіт. Яшчэ адзін афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі Сіньцзяна, Сюй Гуйсян, заявіў, што адміністрацыя Сіньцзяна неаднаразова запрашала дыппрадстаўнікоў ЕС наведаць раён, аднак яны па розных прычынах адкладалі гэтыя візіты і нават вылучалі неабгрунтаваныя патрабаванні.
"Шчыра кажучы, у іх не хапіла духу ўбачыць сапраўдны Сіньцзян. Яны баяцца, што стабільны і квітнеючы Сіньцзян, дзе людзі жывуць і працуюць мірна і з пачуццём задавальнення, аголіць іх хлусню", -- сказаў Сюй Гуйсян. Паводле яго слоў, прагрэс, дасягнуты ў выкананні правоў чалавека ў Сіньцзяне, могуць убачыць усе жадаючыя. Сюй Гуйсян таксама дадаў, што дзеянні ЗША, Вялікабрытаніі, Канады і ЕС выклікалі глыбокае абурэнне ў кітайцаў і прадстаўнікоў усіх этнічных груп у Сіньцзяне.