У Сіньцзяне гарантавана права на самастойны выбар працоўнага месца
Кітайскі ўрад прыняў у Сіньцзяне шэраг мер, накіраваных на падтрыманне сацыяльнай стабільнасці, эканамічнае развіццё і паляпшэнне дабрабыту насельніцтва, каб максімальна забяспечыць асноўныя правы ўсяго насельніцтва Сіньцзяна. Актыўная палітыка занятасці адыгрывае важную ролю ў ліквідацыі беднасці ў раёне. Па статыстыцы, з 2014 года ў агульнай складанасці 117 тысяч чалавек з'ехалі з Сіньцзяна на працу ў іншыя месцы або да гэтага часу там працуюць.
У справаздачы аб сітуацыі ў сферы працаўладкавання ў іншых рэгіёнах мігрантаў з Сіньцзяна, падрыхтаванай Цзінаньскім універсітэтам, адзначаецца, што ўсе правы работнікаў з ліку прадстаўнікоў усіх этнічных груп, якія едуць на заробкі за межы Сіньцзяна, цалкам гарантаваныя. Яны працуюць па 8 гадзін, карыстаюцца правам свабоды веравызнання, а таксама правам на выкарыстанне і развіццё нацыянальнай мовы. Яны могуць свабодна выбіраць сабе месца жыхарства, мяняць працадаўцаў.
Сіньцзян дасягнуў прыкметных поспехаў у развіцці правоў чалавека. На працягу чатырох гадоў запар у Сіньцзяне не было актаў гвалту. З 2010 па 2018 год колькасць уйгурскага насельніцтва ў раёне вырасла з 10,17 млн чалавек да 12,72 млн, павялічыўшыся на 25,04%. Да канца 2020 года ў раёне была ліквідаваная галеча.
Росквіт Сіньцзяна паказваюе, што ўвядзенне заходнімі краінамісанкцый -- палітычны фарс. Урад КНР паважае і абараняе правы чалавека, садзейнічае развіццю ў гэтай сферы, што дае магчымасць насельніцтву Сіньцзяна жыць шчасліва.