Альянс "Пяць вачэй" не можа прадстаўляць міжнароднуюсупольнасць

2021-03-25 16:39:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай адкрыты развіццю адносін сяброўства і супрацоўніцтва з усімі краінамі на аснове прынцыпаў мірнага суіснавання, заявіла сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

“Паглядзіце на карту свету, і вы даведаецеся, што ў Кітая ёсць сябры па ўсім свеце. У ААН уваходзіць больш за 190 дзяржаў. Альянс "Пяць вачэй" не можа прадстаўляць міжнародную супольнасць”, -- адзначыла яна.

Спікер выступіла з такой заявай пасля таго, як Аўстралія і Новая Зеландыя 23 сакавіка станоўча ацанілі сумесныя дзеянні ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і ЕС па ўвядзенні санкцый у дачыненні да кітайскіх фізічных і юрыдычных асоб на падставе так званых "парушэнняў правоў чалавека" ў Сіньцзяне.

"Гэтыя краіны, відавочна, памыляюцца наконт часу. Яны ўступілі ў другое дзесяцігоддзе 21-га стагоддзя, але іх ўспрыманне Кітая ўсё яшчэ засела ў перыядзе канца дынастыі Цін у канцы 19-га стагоддзя. Яны не ведаюць нічога ні пра Кітай, ні пра свет. Сённяшні Кітай ужо не той, якім ён быў 120 гадоў таму", -- дадала яна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ