У Кітаі было выкарыстана больш за 100 млн доз вакцыны супраць COVID-19
Па стане на канец 27 сакавіка ў Кітаі было ўведзена больш за 100 млн доз вакцыны супраць COVID-19, сведчыць інфармацыя, апублікаваныя ў нядзелю ў рамках механізму сумеснай прафілактыкі і кантролю эпідэміі COVID-19 Дзяржсавета КНР.
Паводле статыстычных даных, агульная колькасць прышчэпак ад COVID-19 па краіне дасягнула прыкладна 102,42 млн.
Пачынаючы з 24 сакавіка бягучага года, калі ў Кітаі пачалі публікаваць штодзённую справаздачу пра вакцынацыю ад каронавіруса, колькасць уведзеных доз вакцыны супраць COVID-19 у краіне павялічвалася на больш чым 3 млн у дзень. -0-