МЗС КНР: Кітай ніколі не ставіў мэту перасягнуць ЗША

2021-03-29 18:06:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай ніколі не ставіў мэту перасягнуць ЗША, але поўны рашучасці пастаянна пераўзыходзіць сябе, становячыся з кожным крокам сваёй лепшай версіяй. Пра гэта 26 сакавіка падчас чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Хуа Чуньін у адказ на пытанне аб нядаўніх каментарыях прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з нагоды кітайска-амерыканскіх адносін.

Палітыка КНР у дачыненні да ЗША з'яўляецца ў вышэйшай ступені паслядоўнай і стабільнай, адзначыла Хуа Чуньін. Яна заявіла пра гатоўнасць Кітая сумесна працаваць са Злучанымі Штатамі для добрасумленнага выканання важнага кансенсусу, дасягнутага кіраўнікамі дзвюх дзяржаў падчас іх тэлефоннай размовы напярэдадні традыцыйнага Новага года па месяцовым календары.

"Хацелася б спадзявацца, што ЗША пойдуць насустрач Кітаю і будуць развіваць кітайска-амерыканскія адносіны на аснове прынцыпаў адсутнасці канфліктаў і канфрантацыі, узаемнай павагі і супрацоўніцтва, каб вярнуць двухбаковыя адносіны на шлях здаровага і стабільнага развіцця", - дадала дыпламат.

Што тычыцца міжнародных нормаў, Хуа Чуньін заявіла, што на сёння ў свеце існуе толькі адна сістэма. Гэта міжнародная сістэма,

ядром якой з'яўляецца ААН. І ёсць толькі адзін збор правілаў - базавыя нормы, якія рэгулююць міжнародныя адносіны на аснове мэтаў Статута ААН.

"З пункту гледжання захавання міжнародных нормаў Кітай з'яўляецца прыкладам для пераймання, у той час як ЗША, відавочна, адстаюць у гэтым плане. І гэта шматкроць адзначалася міжнароднай супольнасцю", - дадала яна.

На пытанне аб дэмакратыі і цэнтралізацыі, Хуа Чуньін адказала, што зразумець, ці добрая тая ці іншая палітычная сістэма, у першую чаргу можна па яе ступені адпаведнасці нацыянальным умовам і рэаліям, наяўнасці магчымасцяў забяспечыць палітычную стабільнасць, сацыяльны прагрэс і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва, а таксама ад здольнасці заручыцца падтрымкай народа і спрыяць прагрэсу чалавецтва.

Кітай прытрымліваецца канцэпцыі развіцця, дзе ў аснову ставяцца інтарэсы чалавека і народа, падкрэсліла Хуа Чуньін. Яна яшчэ раз нагадала, што краіна на 10 гадоў раней за запланаваны тэрмін дасягнула мэты па зніжэнні беднасці, пазначанай у Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

"Мы стварылі найбуйнейшую ў свеце сістэму сацыяльнага забеспячэння, якая ахоплівае амаль 1,4 млрд. чалавек. Гэта не

толькі павысіла даходы і ўзровень жыцця насельніцтва, але і забяспечыла ўсім і кожнаму доступ да жылля, адукацыі і медыцынскага страхавання", - заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР. Агульная задаволенасць кітайскага народа ўрадам на працягу многіх гадоў складае больш за 90%, дадала дыпламат.

Кітай і ЗША з'яўляюцца дзвюма найбуйнейшымі эканомікамі свету, і нядзіўна, што пры сутыкненні іх інтарэсаў узнікае канкурэнцыя, заявіла Хуа Чуньін. Яна дадала, што галоўнае - гэта весці канкурэнцыю добрасумленную, заснаваную на сумленнасці і справядлівасці.

"Мы спадзяёмся на павагу адзін аднаго, пазітыўнае ўзаемадзеянне, развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з іншымі краінамі, уключаючы Злучаныя Штаты, а таксама на пастаянную перавагу і ўдасканаленне і ператварэння адно аднаго ў лепшыя версіі саміх сябе на карысць міру", - заявіла Хуа Чуньін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ