Кітай падтрымлівае запуск Сумеснай камісіяй па СУПД двух працэсаў у мэтах найхутчэйшага вяртання ЗША і Ірана да выканання сваіх абавязацельстваў

2021-04-07 16:18:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У аўторак у Вене адбылося пасяджэнне Сумеснай камісіі па Сумесным усеабдымным плане дзеянняў па іранскай ядзернай праграме. Пасяджэнне было прысвечана абмеркаванню пытання вяртання ЗША і Ірана да выканання сваіх абавязацельстваў.

Выступаючы на пасяджэнні, пастаянны прадстаўнік КНР уАддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Вене Ван Цюнь заявіў, што для вырашэння бягучых праблем і дасягненняпраекта па вяртанні ЗША і Ірана да выканання абавязацельстваў,перш за ўсё, неабходна мець дакладнае ўяўленне, як склаласябягучая сітуацыя. Рашэнне былой адміністрацыі ЗША аб аднабаковым выхадзе краіны з СУПД і яе максімальны ціск на Іран сталі крыніцай напружанасці ў сітуацыі з іранскай ядзернай праблемай. Найхутчэйшае вяртанне ЗША да СУПД з'яўляецца ключом да ўрэгулявання сітуацыі.

Ван Цюнь падкрэсліў, што Кітай падтрымлівае запуск Сумеснай камісіяй па СУПД двух працэсаў: працэсу працоўнай групы па ядзерных пытаннях і зняцці санкцыяў, а таксама працэсу блізкіх кантактаў з Вашынгтонам. Неабходна забяспечыць эфектыўны ўдзел бакоў у гэтых працэсах і гарантаваць іх законныя правы і інтарэсы. Кітай спадзяецца, што абедзве групы як мага хутчэй дасягнуць прагрэсу і прадставяць вынікі сваіх абмеркаванняў Сумеснай камісіі па СУПД для зацвярджэння.

Ван Цюнь таксама заявіў, што Кітай рашуча выступае супраць усіх незаконных аднабаковых санкцый, уведзеных ЗША, і будзе цвёрда абараняць свае законныя правы і інтарэсы. Ён паказаў на неабходнасць неадкладнай адмены незаконных санкцый, уведзеных ЗША супраць Ірана, і "юрысдыкцыі доўгай рукі", што ажыццяўляецца Вашынгтонам у дачыненні да трэціх суб'ектаў і юрыдычных асоб, у тым ліку Кітая.

Кітайскі дыпламат адзначыў, што Кітай працягвае няўхільна падтрымліваць СУПД і спадзяецца, што дзякуючы гэтаму пасяджэнню Сумеснай камісіі ўсе бакі змогуць узмацніць пачуццё неадкладнасці, скарыстацца існуючымі магчымасцямі і садзейнічаць вяртанню да захавання СУПД шляхам перамоваў. Кітай будзе разам з усімі бакамі працягваць прасоўваць працэс палітычнага ўрэгулявання іранскай ядзернай праблемы зыходзячы з рэальнай сітуацыі і доўгатэрміновых перспектыў, каб дамагчысянайхутчэйшага вяртання да поўнага і эфектыўнага выканання СУПД.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ