У Шанхаі пройдзе выстава тэхналогій

2021-04-07 16:20:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З 15 па 17 красавіка ў Шанхаі будзе праходзіць 8-я Міжнародная выстава імпарту і экспарту тэхналогій.

Інтэгруючы навукова-тэхнічную моц і інавацыйныя дасягненні ў краіне і за мяжой, выстава імкнецца адыгрываць ролю платформы для абмену і абслугоўвання, а таксама дэманстрацыі найноўшых тэхналогій. У бягучым годзе мерапрыемства прыцягне больш за тысячу кампаній-удзельніц з розных краін, што ўсталюе новы рэкорд па колькасці ўдзельнікаў.

На выставе будзе прадстаўлена пяць тэматычных зон: навукова-тэхнічных інавацый, дэманстрацыі прафесійных навыкаў, абнаўлення гарадоў, гандлёвых паслуг і зона экалагічных інавацый.

Арганізатары мерапрыемства пададуць розныя сервісы і хмарныя паслугі. Удзельнікі мерапрыемства змогуць у анлайн-рэжыме пашырыць прысутнасць на міжнародным рынку і знайсці новых стратэгічных партнёраў.

Міжнародная выстава тэхналогій праводзіцца ў Шанхаі і з'яўляецца спецыялізаванай выставай нацыянальнага ўзроўню, спецыяльна прызначанай для міжнароднага гандлю тэхналогіямі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ