Каментарый Медыякарпарацыі Кітая: Перамога Кітая над абсалютнай беднасцю — лепшы доказ абароны правоў чалавека

2021-04-07 18:12:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

6 красавіка ў Кітаі апублікавана Белая кніга «Барацьба з беднасцю:вопыт і ўклад Кітая». У ёй прыводзяцца канкрэтныя факты і лічбы,як Кітай перамог абсалютную беднасць, і які карысны вопыт назапашаны ў гэтай галіне. Як адзначаюць назіральнікі, ліквідацыя галечы ў Кітаі — «найбуйнейшы ў свеце праваабарончы праект».

Згодна з дзеючым стандартам, пасля шматгадовых намаганняў98,99 млн сельскіх жыхароў Кітая, якія знаходзіліся за рысай беднасці, у 2020 годзе скончылі з беднасцю, а 832 паветы і 128 тыс.вёсак былі выключаны са спісу бедных. У канцы лютага бягучага года старшыня КНР Сі Цзіньпін на сходзе абвясціў, што Кітай дамогся поўнай перамогі ў барацьбе з крайняй беднасцю.

Канцэпцыя «народ — гэта цэнтр» паслужыла асноватворнай рухаючай сілай у працэсе барацьбы з беднасцю ў Кітаі, гаворыцца ў Белай кнізе. «Толькі на аснове гэтай канцэпцыі магчыма вызначыць, хто па-сапраўднаму бедны, і прыняць канкрэтныя меры для аказання дапамогі і дамагчыся рэальных вынікаў; толькі кіруючыся гэтым падыходам краіна можа атрымаць невычэрпную матывацыю, задаць дакладны кірунак і знайсці правільны падыход для барацьбы з беднасцю», — гаворыцца ў дакуменце.

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння Камуністычнай партыі Кітая. З моманту свайго заснавання КПК зрабіла сваёй місіяй пошук гармоніі для кітайскага народа і адраджэнне кітайскай нацыі. З моманту стварэння Новага Кітая, у якім народ з'яўляецца гаспадаром, да ажыццяўлення палітыкі рэформаў і адкрытасці,распрацоўкі паэтапных планаў скарачэння беднасці і барацьбы з беднасцю, кітайскія камуністы з пакалення ў пакаленне ставілі перад сабой выразную мэту, упарта працуючы над яе выкананнем.

Варта адзначыць, што пасля 18-га з'езда КПК сфармулявала і ажыццявіла стратэгію, аказваючы адрасную дапамогу беднаму насельніцтву і прымаючы кропкавыя меры па ліквідацыі беднасці.Штогод у сярэднім больш за 10 мільёнаў чалавек развітваліся з абсалютнай галечай. Марцін Жак, старшы навуковы супрацоўнік Кембрыджскага ўніверсітэта, адзначыў, што выкараненне абсалютнай галечы было адным з найвялікшых дасягненняў Кампартыі Кітая і спрыяла пераменам да лепшага ў краіне.

Для Кітая ліквідацыя абсалютнай галечы з'яўляецца не толькі гістарычным дасягненнем у галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця, але і лепшым прыкладам абароны правоў чалавека. Кітай на дзесяць гадоў раней дасягнуў мэтаў, замацаваных у парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. У працэсе барацьбы з беднасцю Кітай надае вялікую ўвагу забеспячэнню асноўных правоў абяздоленых, сярод якіх жанчыны,дзеці, пажылыя людзі і інваліды. Краіна вылучыла шэраг асаблівых палітычных мер і прадаставіла дадатковую дапамогу для павышэння ўзроўню дабрабыту гэтых груп насельніцтва.

Як гаворыцца ў Белай кнізе, з 2016 па 2020 год у пяці аўтаномных раёнах Кітая і трох шматнацыянальных правінцыях — Гуйчжоу,Юньнань, Цінхай — у агульнай складанасці 15,6 млн чалавек развіталіся з беднасцю. Прытрымліваючыся асноватворнай дзяржаўнай палітыкі аб гендэрнай роўнасці, Кітай ў барацьбе з беднасцю ў асноўным арыентуецца на жанчын. Сярод амаль 100млн якія пазбавіліся ад галечы жыхароў краіны палова — жанчыны.У краіне цалкам сфарміравана сістэма субсідзіравання маламаёмаснага пажылога насельніцтва і непрацаздольных пажылых людзей, якой было ахоплена 36,89 мільёна чалавек. Больш за 7 млн маламаёмных з абмежаванымі магчымасцямі палепшылі сваё матэрыяльнае становішча ў вызначаны тэрмін. У сістэму забеспячэння пражытачнага мінімуму ўключылі 10,67 млн чалавек з абмежаванымі магчымасцямі.

У цяперашні час беднасць застаецца «хранічным захворваннем»,пагрозлівым глабальнаму развіццю. На фоне пандэміі паспяховая практыка і каштоўны вопыт Кітая ў галіне скарачэння колькасці бедных умацавалі ўпэўненасць усіх краін у выкараненні абсалютнай галечы.

Кітай прадаставіў свету свой план па ліквідацыі беднасці, штонадало імпульс абароне правоў чалавека ў свеце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ