Каментар: Паўднёва-Кітайскае мора - не арэна ЗША для забеспячэння іх гегемоніі

2021-04-12 16:10:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

7 красавіка амерыканскі атамны авіяносец Theodore Roosevelt здзейсніў сумесныя вучэнні ў Паўднёва-Кітайскім моры, гэта яго трэцяе ў гэтым годзе ўварванне ў дадзеную акваторыю. Факты зноў пацвердзілі, што Вашынгтон ужо стаў самай вялікай пагрозай для забеспячэння міру і стабільнасці ў рэгіёне.

ЗША заўсёды разглядаюць Паўднёва-Кітайскае мора як галоўны рычаг для абароны іх дамінавання ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне і стрымлівання Кітая. Пад падставай т.зв. «вольнага суднаходства» амерыканскія ваенныя караблі ўрываюцца ў акваторыю Паўднёва-Кітайскага мора, іх дзеянні дэ-факта парушаюць суверэнітэт і бяспеку прыбярэжных дзяржаў.

Пры падтрымцы Вашынгтона некаторыя краіны па-за рэгіёнам Паўднёва-Кітайскага мора наладзілі правакацыю і спрабавалі ўскладняць сітуацыю ў рэгіёне. Аднак спробы Вашынгтона і яго саюзнікаў застаюцца вар'яцкімі. З аднаго боку, аналітыкі мяркуюць, што амерыканскія саюзнікі кажуць гучна, але дзейнічаюць стрымана. Напрыклад, Японія і Аўстралія пакуль ні разу не здзяйснялі напад на астравы, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Кітая. А з другога, правакацыя Вашынгтона ў Паўднёва-Кітайскім моры парушае мір, стабільнасць і сумеснае развіццё краін у рэгіёне, ідзе насуперак з пажаданнямі народаў усіх краін.

У гэтым годзе Кітай і краіны АСЕАН адзначаюць 30-годдзе стварэння механізму дыялогу. Двухбаковае ўзаемадзеянне паказвае магутную сілу і добрыя перспектывы. Дзякуючы іх агульным намаганням сітуацыя ў акваторыі Паўднёва-Кітайскага мора стабільная ў цэлым. Абодва бакі гатовы ўмацоўваць прагматычную супрацу ў марскіх сферах і ўзмацніць кантроль над спрэчнымі праблемамі. На днях прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ выразна абвясціў пра гатоўнасць вырашыць тэрытарыяльнае пытанне з Кітаем мірным шляхам. Больш за тое, міністры чатырох краін АСЕАН на днях здзяйснялі візіты ў Кітай, што дэманструе, што прыбярэжныя краіны Паўднёва-Кітайскага мора жадаюць развіваць дружбу і добрасуседства, не хочуць стаць інструментам Вашынгтона для забеспячэння яго гегемоніі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ