У г. Ічан у раку Янцзы выпусцілі 10 тыс. кітайскіх асятроў

2021-04-12 16:13:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У агульнай колькасці 10 000 выгадаваных у няволі кітайскіх асятроў былі выпушчаны ў сярэднім цячэнні ракі Янцзы ў суботу з мэтай аднаўлення дзікай папуляцыі гэтай рыбы.

Увесь выпушчаны асётр агульнай вагой 13 130 кг быў пазначаны рыбагаспадарчымі органамі, каб адсочваць яго міграцыю і сачыць за дзейнасцю. Шаснаццаць найбольш блізкіх да палавой сталасці асятроў былі абсталяваныя датчыкамі спадарожнікавага сачэння.

Мерапрыемства, якое адбылося ў горадзе Ічан кітайскай правінцыі Хубэй, было сумесна арганізавана Міністэрствам сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў, карпарацыяй "Тры цясніны" / CTG / і мясцовым урадам.

Галоўны інжынер НДІ кітайскіх асятроў пры CTG Цзян Вэй адзначыў, што важна даследаваць міграцыю, асяроддзе пражывання i распаўсюджванне гэтага віду рыб, каб лепш дапамагчы аднаўленню іх натуральнага размнажэння і ў канчатковым выніку ўзбагаціць дзікую папуляцыю.

Празваны "воднай пандай" кітайскі асётр жыве на нашай планеце ўжо больш за 140 млн гадоў. Аднак папуляцыя гэтага віду ў Янцзы рэзка скарацілася ў канцы 20-га стагоддзя з-за ўмяшання чалавека.

З 1984 года кітайскія спецыялісты праводзяць мерапрыемствы па рэінтрадукцыі, у тым ліку выпускаюць малявак, выведзеных у няволі, каб павялічыць дзікую папуляцыю гэтага віду рыб. Да цяперашняга часу CTG выпусціла ў раку Янцзы больш за 5,04 млн кітайскіх асятроў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ