Кітай заахвочвае добраахвотную вакцынацыю ад COVID-19 - Дзяржкамітэт па справах аховы здароўя

2021-04-12 16:15:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай заахвочвае добраахвотную вакцынацыю ад COVID-19 і працуе над тым, каб усе людзі, якія падлягаюць вакцынацыі, мелі да яе доступ. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.

"Людзі старэйшыя за 18 гадоў, быўшы актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця, складаюць большасць тых,хто вакцыніруецца", - адзначыў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела камітэта У Лян'ю. Ён дадаў, што вакцына абараняе не толькі саміх прышчапленых, але і членаў іх сем'яў, асабліва дзяцей і пажылых людзей.

Кітай паскорыў масавую вакцынацыю ад COVID-19 сярод прыярытэтных груп насельніцтва, а таксама ў ключавых раёнах і гарадах краіны, сказаў афіцыйны прадстаўнік камітэта Мі Фэн, разам з тым запатрабаваўшы выправіць сітуацыю з абавязковай вакцынацыяй ад COVID-19 у некаторых частках краіны.

Галоўны эпідэміёлаг Кітайскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў У Цзун, у сваю чаргу, перасцярог ад паслаблення мер засцярогі ў вясновы перыяд, асабліва ў час будучых травеньскіх святаў.

У Цзун заклікаў насельніцтва строга выконваць прафілактычныя меры, якія ўключаюць нашэнне масак у грамадскіх месцах, мыццё рук, сацыяльнае дыстанцыяванне і ўстрыманне ад удзелу ў масавых мерапрыемствах.

Паводле яго слоў, у Кітаі па-ранейшаму існуе рызыка новай ўспышкі эпідэміі з-за завозных выпадкаў. Ён прывёў у прыклад горад Жуйлі / правінцыя Юньнань, Паўднёва-Заходні Кітай /, дзе ў канцы сакавіка былі зарэгістраваныя новыя ачагі заражэння.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ