Каментар: Расізм у ЗША - ганебны факт і парушэнне правоў чалавека

2021-04-14 11:33:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Я абвінавачваю сваю краіну і маіх суайчыннікаў у здзяйсненні дадзеных злачынстваў (расавай дыскрымінацыі). Гэтым дзеянням няма прабачэння. Не даруе іх ні час, ні гісторыя», - піша ў адкрытым лісце свайму пляменніку ў 1962 годзе з нагоды стагоддзя руху вызвалення рабоў амерыканскі пісьменнік афрыканскага паходжання Джэймс Болдуін, які распавёў, як амерыканцы афрыканскага паходжання з пакалення ў пакаленне пакутавалі ад сацыяльнай расавай дыскрымінацыі.

На жаль, і праз 60 гадоў, сёння апісваныя амерыканскім пісьменнікам падзеі па-ранейшаму адбываюцца: індзейцы да гэтага часу жывуць жыццём грамадзян другога гатунку, трываючы парушэнне сваіх правоў. Гібель амерыканца афрыканскага паходжання Джорджа Флойда з-за забойства белым паліцэйскім, а таксама адкрытыя абразы і нападкі на амерыканцаў азіяцкага паходжання ў грамадскіх месцах - усё гэта сведчыць пра тое, што расізм у ЗША працягвае расці, як ракавая пухліна.

Прывядзём у прыклад праблемы амерыканцаў азіяцкага паходжання. Згодна з дакладам, апублікаваным нядаўна ўніверсітэтам штата Каліфорнія, у параўнанні з 2019 годам у 2020 годзе каэфіцыент злачынстваў з-за расавай нянавісці ў ЗША ў агульным знізіўся на 7%, у той час як каэфіцыент падобных злачынстваў у дачыненні да амерыканцаў азіяцкага паходжання рэзка вырас на 149%.

Такая сітуацыя непасрэдна звязана з тым, што экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп наўмысна называў каронавірус новага тыпу «Кітайскім вірусам», хоць на самай справе правільна прааналізавала прафесар Прынстанскага універсітэта Эн Чэнг: Дональд Трамп не падняў бы хвалі нянавісці ў гэтакіх буйных маштабах, калі б не было ў ЗША сістэмнага культурнага расізму ў дачыненні да амерыканцаў азіяцкага паходжання на працягу доўгага часу.

Так, да прыкладу, у сістэме адукацыі ЗША згодна з т. зв. «Законам аб пазітыўных мерах» дзяржаўныя універсітэты пры прыёме студэнтаў павінны прымаць да ўвагі інтарэсы абітурыентаў з ліку этнічных меншасцяў, каб яны без відавочных перашкод паступалі ў ВНУ. Аднак азіяцка-амерыканскія студэнты, відаць, не ўваходзяць у іх шэраг. Перад імі ставяць найвышэйшы парог, часцяком непераадольны.

Гэта яскравы выпадак, але на справе сітуацыя значна горш. У цяперашні час этнічныя меншасці ў ЗША, маюць значна больш абмежаваныя магчымасці атрымаць прышчэпку ад каронавіруса, чым белыя амерыканцы. Паводле статыстычных даных Фонду сям'і Кайзера, па стане на 6 красавіка ў 41 штаце ЗША 28% белых, атрымалі прышчэпку як мінімум адной вакцынай, а сярод лацінаамерыканцаў і афраамерыканцаў прышчапіліся толькі 16% і 17% насельніцтва.

Відавочна, што ў Злучаных Штатах расізм носіць усёабдымны, сістэмны і пастаянны характар. Перавага белых пранізвае ўсе аспекты жыцця амерыканскага грамадства, уціскаючы базавыя правы чалавека прадстаўнікоў этнічных меншасцяў. Гэта не толькі прывяло ЗША да нябачанага раней сацыяльнага расколу, але і сарвала крывадушную маску з самой канцэпцыі «амерыканскіх правоў чалавека».

У канцы жніўня 1963 года Марцін Лютар Кінг, лідар афраамерыканскага руху за грамадзянскія правы і свабоды, выказаў надзею, што «Мае чацвёра дзяцей аднойчы абавязкова будуць жыць у краіне, дзе людзі будуць ацэньваць іх не па колеры скуры, а па маральных якасцях і паводзінах». Аднак сёння этнічныя меншасці ў Злучаных Штатах усё яшчэ «не могуць дыхаць». Ці збудзецца калі-небудзь жаданне Марціна Лютэра Кінга? Ці можна пазбавіцца ад «першароднага амерыканскага граху» расізму? Пытанне настолькі вострае, наколькі і рытарычнае.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ